незалежны адукацыйны праект для беларускіх студэнтак, якія хочуць развіць у сабе лідэрскія якасці
Школа лідэрства
Запаўняй анкету для ўдзелу ў нашай «Школе лідэрства», якая будзе праходзіць з красавіка па ліпень 2023 года, КАЛI:
  • табе ёсць 18 гадоў
  • ты студэнтка беларускага ўніверсітэта (у тым ліку ЕГУ), інстытута ці каледжа
  • у цябе ёсць ідэя праекта, але ты не ведаеш, з чаго пачаць
  • табе цікава атрымліваць новыя веды ў інтэрактыўным фармаце і прымяняць іх на практыцы
  • ты хочаш пазнаёміцца з аднадумніцамі і пашырыць сетку сваіх кантактаў
На школе ты даведаешся, што такое:
Правы чалавека
  • Правы чалавека: каму? навошта? для чаго?
  • Як зразумець, калі твае правы парушаюць і якія ёсць механізмы іх абароны?
  • Правы жанчын – гэта правы чалавека: чаму пра іх трэба казаць асобна?
Гендэрная роўнасць
  • Гендэрная роўнасць: калі мы да яе прыйдзем і чаму гэта істотна?
  • Якія крокі неабходна рабіць для яе дасягнення?
  • Якім павінна быць справядлівае грамадства і што мы можам зрабіць для яго стварэння?
Грамадзянскі актывізм
  • Чаму важны актыўны ўдзел грамадзян_ок у жыцці краіны?
  • Якія ёсць формы і віды такога ўдзелу?
  • Чаму развіццё краіны немагчыма без уліку інтарэсаў яе грамадзян_ок?
Праектны менеджмент
  • Ад ідэі да рэалізацыі: як зрабіць уласны праект?
  • Як пісаць эфектыўныя праектныя заяўкі?
  • Як працуе фандрайзінг?
Цімбілдынг
  • Soft Skills: як і для чаго трэба іх развіваць?
  • Чаму важна практыкаваць негвалтоўныя зносіны?
  • Як выбудоўваць камунікацыю ў камандзе?
Праграма
і ўмовы
На працягу 3-х месяцаў ты пройдзеш
3 адукацыйных блока, кожны з якіх уключае
4 анлайн заняткі з эксперткамі і цікавыя хатнія заданні.

Акрамя таго ты будзеш распрацоўваць свой праект, сустракаючыся з эксперткай анлайн 1 раз у месяц. Пасля заканчэння трэцяга блока пройдзе прэзентацыя праектаў удзельніц, неўзабаве пасля якой адбудзецца заключная афлайн сесія ў Вільні.
Красавік
Май
Чэрвень
Ліпень
Удзел у праграме цалкам бясплатны.

Чакаем тваю анкету для ўдзелу ў «Школе лідэрства» да 29 сакавіка ўключна (па Мінскім часе). Пра вынікі адбору ты даведаешся не пазней за
31 сакавіка.

Праект рэалізуецца незалежнымі эксперткамі.


«Школа лідэрства» апрацоўвае вашыя персанальныя дадзеныя, кіруючыся прынцыпамі, закладзенымі ў Агульны рэгламент Еўрапейскага саюза аб абароне персанальных дадзеных (GDPR). Наш прыярытэт – абарона вашых правоў і законных інтарэсаў. Мы ўдзяляем павышаную ўвагу забеспячэнню канфідэнцыйнасці і бяспекі ўдзельніц конкурсу.

Каманда
  • Вераніка Нікалайчык
    юрыстка, магістарка юрыдычных навук, праграмная мэнэджарка
  • Вера Есіпчук
    філасафіня, магістарка псіхалагічных навук, праграмная каардынатарка
  • Маша Колб
    трэнерка нефармальнай адукацыі, гендэрная працоўніца, крэатарка адукацыйных праграм, праектная мэнэджарка
Спіс часта задаваных пытанняў
Зваротная сувязь
Калі ў цябе засталіся пытанні, запоўні форму ніжэй
Made on
Tilda